Аргкамітэт па правядзенні гістарычна краязнаўчай канферэнцыі да 450‑годдзя першых пісьмовых звестак аб Шацілках (зараз Светлагорск Гомельскай вобласці) запрашае ўсіх да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве, якое адбудзецца 16 красавіка ў Светлагорскім гісторыка‑краязнаўчым музеі.

Пра гэта паведаміла неаднаразовы удзельнік археалагічных даследаванняў у рэгіёне Дзіяна Філімончык.

Паводле яе слоў, канферэнцыя мусіць стаць чарговым крокам у працы, якая вядзецца навукоўцамі і краязнаўцамі па даследаванні мінуўшчыны Шацілак і прылеглага рэгіёну.

Старшынёй арганізацыйнага камітэта па правядзенні канферэнцыі з’яўляецца доктар гістарычных навук прафесар Беларускага дзяржуніверсітэта Сяргей Рассадзін, сказала Філімончык. Яна прапанавала навукоўцам і краязнаўцам узяць удзел у канферэнцыі, выступіць на ёй з дакладам, далучыцца да дзейнасці аргкамітэта.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і зрабіць заяўку на удзел можна па электронным адрасе [email protected] альбо па тэлефоне ў Светлагорску (02342) 5‑42‑59.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?