У апошнія дні на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза назіраецца некаторае павелічэнне чэргаў транспартных сродкаў на выезд і ўезд.

Так, паводле звестак на 8 гадзін 15 сакавіка на беларуска‑польскай мяжы ў пункце пропуску »Брузгі» ў чарзе на ўезд у Беларусь знаходзілася каля 100 легкавых аўтамабіляў, на выезд з краіны — каля 80 легкавых і 30 грузавых машын. У мінулыя выхадныя гэтыя лічбы дасягалі 130. Каля 30 легкавых аўтамабіляў чакалі ўезду ў Беларусь праз »Бераставіцу».

Начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка падобную сітуацыю растлумачыў некалькімі абставінамі.

Па‑першае, Польшча значна актывізавала меры па абароне сваіх эканамічных інтарэсаў на полі супрацьдзеяння кантрабандзе тытунёвых вырабаў, што значна павялічвае час афармлення транспартных сродкаў.

Па‑другое, перад чаканым з 1 ліпеня павелічэннем ставак мытных пошлін на імпартныя аўтамабілі жыхары Беларусі актыўна гоняць машыны ў краіну. Па‑трэцяе, паводле слоў Аляксандра Цішчанкі, на беларуска‑польскай мяжы напярэдадні пачатку рэалізацыі з сярэдзіны гэтага года малога прыгранічнага руху актывізуецца «сумачны тавараабмен». І асабліва гэта прыкметна ў »Брузгах».

Аляксандр Цішчанка таксама адзначыў, што Літва і Латвія пачынаюць прымаць больш актыўныя меры па супрацьдзеянні кантрабандзе цыгарэт. Але пакуль абстаноўка ў пунктах пропуску на мяжы з гэтымі краінамі мала адрозніваецца ад звычайнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?