З дыягназам пераахалоджванне ў сталічную бальніцу ўчора трапіў малады мінчанін, якога выратавальнікі выцягнулі з ракі Свіслач у цэнтры Мінска.

Гэтае здарэнне адбылося каля пяці гадзін раніцы ў раёне Нямігі. Небараку, які тануў на адлегласці каля шасці метраў ад берага, убачыў іншы малады чалавек і патэлефанаваў у МНС. На шчасце, выратавальнікі, якія тэрмінова з’явіліся на месцы здарэння, выцягнулі пацярпелага з вады. Цяпер усе акалічнасці апошняга выпадку высвятляюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?