Па выніках таргоў замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель апусціўся ў дачыненні да ўсіх трох асноўных валют — даляра, еўра і расійскага рубля.

Даляр зноў абнавіў гістарычны максімум, дасягнуўшы 2960 рублёў.
Рэальна ж яго можна купіць у абменніках за 2955–2990 рублёў.

Еўра таксама вырас, на 25 рублёў. Цяпер ён каштуе 4060 рублёў.

Абнавіў гістарычны максімум і расійскі рубель. Больш за тое,

расійская валюта нарэшце перадолеў сторублёвую мяжу і ацэньваецца ўжо 100,72 рубля.

За дзень беларускі рубель дэвальваваў на 0,66%, а з пачатку года ўжо на 2,84%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?