Восем маладых жанчын распрануліся на вуліцы горада Гуанчжоу ў кітайскай правінцыі Гуандун, паведамляе Ananova са спасылкай на газету Guangzhou Daily. Мэтай акцыі кітаянкі абвясцілі пошук будучага мужа.
Дзяўчаты танчылі ў ніжняй бялізне каля ўваходу ў метро і раздавалі мінакам улёткі са сваімі імёнамі, кантактнымі дадзенымі і заклікамі да мужчынаў, за якіх хацелі б выйсці замуж. Твары удзельніц акцыі былі схаваны пад маскамі.
У руках жанчыны трымалі плакаты з надпісамі «Ажаніся на мне, брат» і «Мама прымушае мяне выйсці замуж». Яны заявілі журналістам, што іх сям’і падштурхоўваюць стварыць сям’ю, але нягледзячы на прыгажосць і маладосць жанчыны не могуць знайсці спадарожнікаў жыцця. Ніводнай з удзельніц акцыі не споўнілася і 30 гадоў.





