Блогер Малішэўскі фантазіруе на тэму лібералізацыйных указаў.
* Замежным інвестарам можна піць піва на вуліцы і хадзіць у цемры без флікера.
* Права на набыццё зямельных участкаў у Мінску будзе разыгрывацца ў казіно.
* Размяркоўваць студэнтаў у Чарнобыльскую зону будзе магчыма толькі пасля двухгадовай адпрацоўкі на прыватным прадпрыемстве.
* ІПэшнікі атрымліваюць права наймаць на працу ідэолагаў не з ліку сваякоў.
* Імігранты, якія привозяць капітал у Беларусь, вызваляюцца ад пені за пратэрміноўку аплаты камунальных паслугаў.
* Частка пенсій і стыпендый вырашана выдаваць фішкамі з казіно.
* Камітэту дзяржкантролю дазволена правяраць прадпрыемства толькі па заяўцы самога прадпрыемства, але не часцей за два разы ў месяц.
* Сродкі, выдаткаваныя на адпачынак у Швейцарыі, не абкладаюцца падаткам.
* Статус «інвестыцыйнага агента» атрымае кожны англійскамоўны беларус.
* У рэстаранах вышэйшых катэгорый у кошт будуць уключаныя 10% на інвестыцыі.





