У выдавецтве Беларускай праваслаўнай царквы выйшлі кнігі «Святые царственные страстотерпцы. Царь Николай II и его семья» і «Святая блаженная Ксения Петербургская». Як адзначаецца на сайце Собор.by, жыцці і подзвігі святых надрукаваныя ў пераказе для дзяцей.
Выдавецтва Экзархата БПЦ заснаванае ў 1998 г. Штогод выдае да 1,5 млн экземпляраў друкаванай і аўдыё- і відэапрадукцыі. У студзені 2009 г. атрымала ўзнагароду «За духоўнае адраджэнне».





