Дакументальная стужка «ІзГоі», знятая для «Белсату», прайшла адбор на VII Міжнародны кінафестываль «Габрэйскія матывы».
Стужка «ІзГоі», знятая вядомым тэлежурналістам Аляксандрам Ступнікавым для тэлеканалу «Белсат», распавядае пра невядомую старонку гісторыі Беларусі: дзейнасць габрэйскіх партызанскіх атрадаў падчас Другой усясветнай вайны.
Узброеныя габрэйскія аддзелы ў нашай краіне былі адзінымі ў Еўропе, якія не толькі змагаліся з гітлераўцамі, але і дапамагалі перажыць вайну тым, хто ўцёк з гета ды хаваўся па лясох, каб не стацца ахвярамі нацыстаў.
Кінафестываль «Габрэйскія матывы» адбудзецца 20–25 красавіка ў варшаўскім кінатэатры «Muranow» (вул. Генерала Андэрса, 1, каля ст.м. «Ратуш Арсэнал»).





