У гэтым годзе базавая велічыня істотна зменіцца.

«Яна будзе павышацца некалькі разоў на працягу года», — заявіў старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін. «У сувязі з гэтым бізнэс-колы настойліва просяць „прывязаць“ стаўку арэнднай платы да нейкай іншай велічыні», — працягнуў ён.

Цяперашняя базавая велічыня складае 35 тысяч рублёў. На такім узроўні яна трымаецца ажно з лістапада 2007 года.

Ад яе памеру залежаць, у прыватнасці, памеры штрафаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?