Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына і суполка “Скарына” (Прага, Чэхія) Ларысы Геніюш абвяшчаюць конкурс на лепшы эскіз памятнай шыльды ў гонар паэткі.
Конкурс праходзіць у межах сьвяткаваньня 100-годзьдзя з дня нараджэньня беларускай паэткі.
Шыльда будзе ўсталявана ў Празе, на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш падчас свайго легальнага знаходжаньня ў Чэхаславацкай Рэспубліцы.
Тэкст на беларускай і чэскай мовах, які неабходна разьмясьціць на мэмарыяльнай дошцы:
“У поўную сілу беларускай, роўнай усім і ня ўніжанай, я была толькі ў Чэхіі…”
Тут ад 1943 г. жыла беларуская паэтка Ларыса Геніюш, у 1948 г. высланая ў савецкі Гулаг.
“Plnou měrou jsem Běloruskou, rovnoprávnou a neponíženou, byla pouze v Čechách...”
V tomto domě žila od r.1943 běloruská básnířka Larysa Geniuš, v r.1948 odvlečená
do sovětského gulagu.
Паводле эскізу пераможцы будзе адлітая памятная дошка Ларысе Геніюш.





