* * *
- Проці цячэння вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі ж ракі заўсягды
Цягнуць тое, што скончыла жыць.
***
HERstory замест HIStory
Я гляджу на фота пачатку ХХ ст. Жанчыны пікетуюць Белы дом, патрабуючы права голасу. Пацешна, гэта было так нядаўна…Жанчынам было забаронена выступаць у публічных месцах, друкаваць допісы ў цэнтральных газетах, зарабляць і мець у сваім распараджэнні ўласнасць.
Многія вялікія людзі свету назвалі рух за жаночыя правы самай прагрэсіўнай з’явай мінулага стагоддзя. Не навукова‑тэхнічная рэвалюцыя, а разняволенне скутых змяніла твар чалавецтва.





