У аўторак раніцай у «Акропалісе» ў Каўнасе (Літва) прайшла акцыя — адкрыццё новай крамы. Першыя 20 наведвальнікаў, якія прыйшлі ў краму ў споднім, бясплатна атрымалі джынсы.
Большая частка ўдзельнікаў акцыі — маладыя людзі, аднак раздзецца не пабаяліся і некалькі дзяўчат.
Першыя пакупнікі сталі збірацца ля крамы ад самага рання.
Пачатак акцыі быў запланаваны на 10.00. У супермаркет запускалі па 4 чалавекі. Ім падбіралі джынсы і майкі, пасля чаго запускалі яшчэ чацвярых чалавек. Першыя 20 смельчакоў атрымалі падарункі, а астатнія — чэкі на суму 50 літаў (55 000 рублёў).





