Няма нічога дрэннага ў запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстасці, прысвечаныя 20‑годдзю аднаўлення незалежнасці, у Вільню.

Такога меркавання пра рашэнне прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце запрасіць Лукашэнку ў Літву трымаецца еўрапарламентарый Вітаўтас Ландсбергіс.

«Я не бачу ў гэтым нічога дрэннага. У пэўным кантэксце падзей, абставінаў, быць можа, неафіцыйных умоў, таксама, бачачы, што ў Беларусі, у яе кіраўнікоў, да якіх можа быць шмат прэтэнзій, асабліва ў сувязі з ранейшай палітыкай і дзеяннямі, ёсць жаданне рабіць нешта інакш. Спрабаваць весці краіну па‑іншаму — да выжывання і без адрыву ад еўрапейскіх каранёў.

Бо беларускі народ варты таго, каб стаць еўрапейскім народам»,

— сказаў Ландсбергіс на прэс‑канферэнцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?