Грамадзянін Узбекістана быў затрыманы ў Казахстане супрацоўнікамі паліцыі пры спробе правезці на радзіму каля 70 шчыглоў у клетках, якіх мужчына не пазначыў у мытнай дэкларацыі.
Затрыманы ехаў ва Узбекістан з Расіі (транзітам праз Казахстан). Паліцэйскім ён распавёў, што шчыглоў налавіў ў Расіі, пакуль знаходзіўся там на заробках, і вёз дадому, бо ва Узбекістане гэтыя птушкі сустракаюцца рэдка.





