У Маскве адбыўся незвычайны крадзеж — з крамы быў скрадзены банкаўскі тэрмінал вагой 90 кілаграмаў.

Пры гэтым рабаўніку, якім быў прафесійны барацьбіт сумо, не спатрэбіліся ніякія тэхнічныя прыстасаванні — ён проста ў адзіночку знёс банкамат.

Раніцай 4 сакавіка ў міліцыю патэлефанавала ўзрушаная прадавачка крамы. Паводле яе словаў, двое невядомых увайшлі ў гандлёвую залу і

пачалі моўчкі выкарчоўваць з падлогі тэрмінал.

У выніку праваахоўныя органы спынілі аўтамабіль з цёмным шклом без нумароў, у якім знаходзіліся спартовец і яго напарнік. Там жа ляжаў і скрадзены банкамат, у якім знаходзіліся 25 320 рублёў (850 даляраў).

У міліцыі напарнік прызнаўся, што ўвёў у зман свайго сябра‑сумаіста, сказаўшы яму, што забірае апарат, які яму належыць. Па факце здзейсненага злачынства заведзена крымінальная справа па артыкуле «рабаванне». Калі віна падазраваных будзе даказаная, ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?