У Мінску з 9 па 12 сакавіка з‑за тэхнічных прычын часова будуць адключаны шэраг тэлеканалаў, паведамілі ў КУП «Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі».
9 сакавіка не будуць працаваць тэлеканал «Лад» (з 8.00 да 16.18), АНТ (з 9.05 да 16.00), «НТВ‑Беларусь» (з 8.30 да 16.00), СТВ (з 8.00 да 17.00), «Мір» (з 8.00 да 17.00).
10 сакавіка будуць адключаны тэлеканалы «Лад» (з 8.00 да 16.22), АНТ (з 9.05 да 16.00), «НТВ‑Беларусь» (з 8.30 да 16.00), СТВ (з 8.00 да 17.00), «Мір» (з 8.00 да 17.00).
11 сакавіка будуць адключаны тэлеканалы »Лад» (з 8.00 да 16.25), «НТВ‑Беларусь» (з 8.30 да 16.00), СТВ (з 8.00 да 17.00), «Мір» (з 8.00 да 17.00).
12 сакавіка не будуць працаваць тэлевізійныя каналы «Лад» (з 8.00 да 16.40), «НТВ‑Беларусь» (з 8.30 да 16.00), СТВ (з 8.00 да 17.00), «Мір» (з 8.00 да 17.00).





