10 сакавіка, а 19‑й гадзіне імпрэза «Безпрабелаў»: паралельныя тэмы ў тэкстах Вольскага і Анемпадыстава.
Розніца аўтарскіх трактовак адных і тых жа падзеяў, вобразаў, паняткаў.
«Фармальная нагода вечара — у нас з Лявонам ёсць падобныя творы, напісаны таго ж мала не ў адзін час, — кажа аўтар «Народнага альбому»,
А па вялікім рахунку Міхал і Лявон хочуць наладзіць у галерэі «Ў» такую сябе душэўную сустрэчу з чытаннем літаратурных тэкстаў. «Захочацца Лявону паспяваць — паспявае, захочацца мне анекдот распавесці — распавяду, маем на мэце наладзіць дасціпную гутарку з публікай і адзін з адным», — дадае Міхал Анемпадыстаў.
Старыя і новыя творы. Нязмушаная размова, адказы на пытанні, інтэлігентныя жарты. Адсутнасць нецэнзурнай лексікі з вуснаў выступоўцаў гарантуецца. Адбудзецца імпрэза па адрасе:
Мінск, пр. Незалежнасці, 37а (Галерэя «Ў)».





