Каардынатар «Хартыі‑97» Андрэй Саннікаў у гутарцы з карэспандэнтам «Нашай Нівы» пацвердзіў інфармацыю, што ён збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

Упершыню гэта Саннікаў агучыў 6 сакавіка ў Вільні падчас запісу на тэлеканале «Белсат» перадачы «Форум».

«Гаворка на перадачы зайшла пра суверэнітэт, пра яго абарону. Я сказаў, што павінен быць чалавек, які здольны ўзяць на сябе адказнасць за лёс краіны.

Я сказаў, што буду ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Эфір на тэлеканале «Белсат» падаўся мне зручным месцам для абвяшчэння такога рашэння», — кажа А.Саннікаў.

Пра падрабязнасці кампаніі Саннікаў яшчэ не паведамляе, але не выключае, што бліжэйшым часам можа быць скліканая адмысловая прэс‑канферэнцыя, дзе будзе заяўлена аб пачатку кампаніі.

«Ёсць людзі, якія мяне падтрымліваюць, але я пакуль не магу называць іхнія імёны, каб у іх не было праблем», — гаворыць палітык.

Раней аб удзеле ў прэзідэнцкай кампаніі заявіў Алесь Міхалевіч. Выбары павінны адбыцца ў пачатку наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?