Паводле інфармацыі канала Sky News, трое чалавек, што выкінуліся ў нядзелю з 31-павярховага жылога дома ў Глазга, былі грамадзянамі Расіі.

Мужчына, яго жонка і сын выкінулася ў нядзелю вечарам з акна жылога комплекса Red Road, дзе яны пражывалі на 15 паверсе.

Зараз многія кватэры Red Road знаходзяцца ў аварыйным стане і там пражываюць уцекачы і людзі, што просяць палітычнага прытулку.

Іншай інфармацыі пра загінулую сям’ю няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?