На міжнародным конкурсе хараства «Містэр свету — 2010» Беларусь мае ўсе шанцы перамагчы. Ад нашай краіны едзе моцны кандыдат. Моцны ва ўсіх сэнсах.

21-гадовы студэнт Універсітэта фізкультуры Міхаіл Баранаў — майстар спорту ў дзюдо. Да таго ж, ён прафесіянад подыуму. І рыхтуецца да паездкі ў Сеул (Паўднёвая Карэя) ён на поўным сур’ёзе, як да самага важнага чэмпіяната.

Гэтымі днямі ён прымярае адзенне, распрацаванае самым папулярным з айчынных мадэльераў Іванам Айплатавым. Айтплатаў ужо добра знаёмы з Баранавым. Упершыню тандэм мадэльера і мадэлі працаваў на Тыдні моды ў Маскве ў 2009 годзе.

За тытул «Містэр свету» з 27 сакавіка будуць змагацца ўдзельнікі з 80 краін. Конкурс будзе доўжыцца аж 17 дзён! Прыйдзецца спаборнічаць не толькі ў харастве, а і ў фізічнай сіле, стойкасці і кемлівасці. Лепшыя з лепшых возьмуць удзел у фінале, дзе будзе ацэньвацца іх стыль, выступленне і асабістыя якасці. Падрыхтоўкай удзельніка да спаборніцтва займаецца цэлая каманда Нацыянальнай школы прыгажосці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?