склала амерыканская арганізацыя Environmental Working Group.

Для вымярэння велічыні шкоднага ўздзеяння мабільніка даследчыкі выкарыстоўваюць каэфіцыент SAR. Ён паказвае велічыню энергіі электрамагнітнага поля, якое абсарбіруецца тканінамі чалавечага цела і вымяраецца ў ватах на кілаграм. Чым меншы SAR, тым лепш. Яго велічыня залежыць ад некалькіх фактараў — стандарту, які выкарыстоўвае сотавая сувязь, тыпу антэны і яе размяшчэння адносна галавы карыстальніка.

Па выніках даследавання EWG была сфармавана база дадзеных 1268 тэлефонаў (у тым ліку смартфонаў) з указаннем параметра шкоднага ўздзеяння кожнага з іх. У дзясятку найлепшых па паказніку SAR увайшлі пяць тэлефонаў Samsung, два тэлефоны Motorola і адзін LG. У дзясятку найгоршых — іншыя пяць Motorola, адзін смартфон RIM і смартфон ‑Mobile myTouch 3G («гуглафон» HTC Magic, SAR 1,55 Вт/кг). Для параўнання , Apple iPhone 3G паказаў максімальны SAR 1,39 Вт/кг, iPhone 3G S — 1,19 Вт/кг.

Уздзеянне мабільных тэлефонаў на здароўе чалавека хвалюе навукоўцаў не першы год. Даследаванні 2000—2001 гг., якія паказалі, што тэлефоны бясшкодныя, ахоплівалі невялікі прамежак часу, толькі 4—5 гадоў. Шведскія ж навукоўцы ў 2007 г. прыйшлі да высновы, што, калі тэлефонам карыстацца дзесяць гадоў, шанцы атрымаць злаякасную пухліну слыхавога нерва павялічваюцца ўдвая.

Крыніцы апраменьвання сёння атачаюць нас. Напрыклад, фон дае тая самая мікрахвалёўка. Але мабільнік застаецца адзіным прыстасаваннем са шкодным выпраменьваннем, якое чалавек трымае блізка да цела.

Наста Шамрэй

Найменшы ўзровень радыяцыі

Samsung Impression (SGH‑a877) [AT&T]
Motorola RAZR V8 [CellularONE]
Samsung SGH‑t229 [T‑Mobile]
Samsung Rugby (SGH‑a837) [AT&T]
Samsung Propel Pro (SGH‑i627) [AT&T]
Samsung Gravity (SGH‑t459) [CellularONE, T‑Mobile]
T‑Mobile Sidekick [T‑Mobile]
LG Xenon (GR500) [AT&T]
Motorola Karma QA1 [AT&T]
Sanyo Katana II [Kajeet]

Найбольшы ўзровень радыяцыі

Motorola MOTO VU204 [Verizon Wireless]
T‑Mobile myTouch 3G [T‑Mobile]
Kyocera Jax S1300 [Virgin Mobile]
Blackberry Curve 8330 [Sprint, U.S. Cellular, Verizon Wireless, MetroPCS]
Motorola W385 [U.S. Cellular, Verizon Wireless]
T‑Mobile Shadow [T‑Mobile]
Motorola C290 [Sprint, Kajeet]
Motorola i335 [Sprint]
Motorola MOTO VE240 [Cricket, MetroPCS]
Blackberry Bold 9000 [AT&T]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0