Працягваюцца выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы. Каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк зафіксаваў парушэнне выбарчага заканадаўства ў горадзе Масты.

У адпаведнасці з артыкуламі 34 і 35 Выбарчага Кодэкса ўчастковыя выбарчыя камісіі фарміруюцца не пазней чым за 45 дзён да выбараў. То бок да 7 сакавіка ўключна. (выбары пройдуць 25 красавіка).

Тым не менш, на будынку Мастоўскага райвыканкаму вісела абвестка, дзе паведамлялася, што прыём дакументаў па вылучэнню ў склад участковай выбарчай камісіі будзе адбывацца да 17:00 5 сакавіка.

Алесь сфатаграфаваў гэтую абвестку і даслаў скаргу ў пракуратуру Мастоўскага раёна, а таксама ў Цэнтральную выбарчую камісію.

Вельмі хутка да Зарэмбюка патэлефанаваў супрацоўнік прававога аддзела Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Глеб Хмялёў, які сапраўды прызнаў, што было месца парушэнне выбарчага заканадаўства.
Але праблема ўжо вырашана. Зарэмбюк прызнаецца, што быў прыемна здзіўлены аператыўнасцю працы ЦВК.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?