У 2009 годзе сярэдні заробак наёмнага работніка складаў 27 тысяч 648 еўра ў год. Гэта на 0,4 працэнта менш, чым у 2008 г.

У гэтым 2010-м сітуацыя будзе такая ж, як і ў мінулым годзе. Пра гэта паведаміла Федэральнае ведамства статыстыкі.

Галоўнымі прычынамі сталі ўвядзенне няпоўнай працоўнай занятасці і адмены звышурочнай працы. Больш за ўсё заробкі знізіліся ў індустрыяльным сектары — на 3,6%. Тым не менш пагадзінны заробак у адрозненне ад агульнага на душу насельніцтва павялічыўся з 20,51 у 2008 да 21,12 еўра ў 2009 г. У індустрыі пагадзінны заробак вырас яшчэбольш — на 4,4%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?