Пашырэнне прайшло ў расійскім кірунку — з 20 да 31 Гбіт/с і ў заходнім — з 2 да 4 Гбіт/с.

Летась «Белтэлекам» чатыры разы пашыраў знешні інтэрнет‑шлюз Беларусі: ён павялічыўся да 8 Гбіт/с у сакавіку, 12 Гбіт/с у маі, 17 Гбіт/с у кастрычніку і 22 Гбіт/с у снежні.

У 2010 годзе прадпрыемства мае намер пашыраць інтэрнет‑шлюз «у адпаведнасці з патрэбамі абанентаў».

***

«Белтэлекам» створаны 3 ліпеня 1995 года. З’яўляецца першым інтэрнет‑правайдэрам у Беларусі, ажыццяўляе перадачу даных па камутаванай сетцы агульнага карыстання, забяспечвае доступ да міжнародных і беларускіх рэсурсаў інтэрнета, дае ў карыстанне міжнародныя лічбавыя патокі і каналы практычна любой ёмістасці, забяспечвае аднолькавыя ўмовы працы аператараў мабільнай сувязі Беларусі шляхам падключэння іх да міжнароднай станцыі, аказвае паслугі па міжгароднім і міжнародным роўмінгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?