Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 5 сакавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна па паўночнай палове рэспублікі невялікі кароткачасовы снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—10°С, пры праясненнях да мінус 15°С, днём мінус 4 — плюс 3°С.

У Мінску 5 сакавіка пераменная воблачнасць, ноччу без істотных ападкаў, днём невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—9°С, днём 0 — мінус 2°С.

У наступныя двое сутак, 6—7 сакавіка, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, месцамі невялікі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 6—13°С, пры праясненнях да мінус 18°С; днём: 6‑га 0 — мінус 7°С, 7‑га — мінус 2—9°С.

У Мінску 6 сакавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля мінус 10°С, днём мінус 3—5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?