З’явіўся чарговы №44 часопіса «Дзеяслоў». З 2010 года ён выдаецца на на школьным правапісе.

Гэта нумар «незакончаных» твораў. У ім друкуюцца пачаткі раманаў Леаніда Дайнекі «Пра лісоўчыка, злога хлопчыка» і пераклад твора англічаніна Тоні Парсанза «Мужчына і хлопчык», а таксама пачатак драмы на дзве дзеі Уладзіміра Някляева «Армагедон».

Нумар яшчэ і юбілейны. У студзені-лютым 70-годдзе сустрэў сп. Дайнека, 75-годдзе — Рыгор Барадулін (друкуюцца яго вершы). Пра 70-годдзе Анатоля Белага піша Захар Шыбека. А Валянцін Тарас мог бы адзначыць сёлета свой 80-ы дзень нараджэння. Але год таму яго не стала. Бацьку прысвечана публікацыя Віталя Тараса.

Апавяданнем «Ліза» дэбютаваў у часопісе Франак Вячорка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?