Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Януковіча, паведамілі ў прэс‑службе беларускага лідэра.
На інаўгурацыі Віктара Януковіча. Фота Korrespondent.net.
Кіраўнік украінскай дзяржавы падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за падтрымку, а таксама выказаў асаблівую ўдзячнасць за ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды інаўгурацыі, што праходзілі ў Кіеве 25 лютага.
Прэзідэнты абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да святкавання 65‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Беларускі лідэр падтрымаў ініцыятыву свайго калегі правесці парады Перамогі ў гарадах‑героях.
Віктар Януковіч праінфармаваў кіраўніка беларускай дзяржавы аб выніках візіту ў Брусель, аб праведзеных там сустрэчах з кіраўніцтвам Еўрапейскага саюза, а таксама маючым адбыцца візіце ў Расійскую Федэрацыю.
Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб правядзенні ў бліжэйшы час сустрэчы для абмеркавання ўсяго комплексу пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч таксама дамовіліся аб тым, што адміністрацыі прэзідэнтаў сумесна з зацікаўленымі выпрацуюць канкрэтны парадак дня маючай адбыцца сустрэчы.





