Журналістку Ірыну Халіп і яе мужа, каардынатара «Хартыі’97» Андрэя Саннікава следчы міліцыі Партызанскага раёна дапытаў у крымінальнай справе,

якую распачаў КДБ паводле паклёпу на былога старшыню гомельскага УКДБ, які цяпер займае аналагічную пасаду ў Гарадзенскай вобласці — Івана Каржа.

Следчы цікавіўся, ці праводзілі журналісцкае расследаванне ў так званай «паляўнічай справе» Ірына Халіп і Андрэй Саннікаў. Паводле гэтай справы чатырох высокапастаўленых міліцэйскіх чыноўнікаў абвінавацілі ў злоўжыванні службовым становішчам, браканьерстве і незаконным ціску на супрацоўнікаў КДБ.

Ірына Халіп паведаміла, што сьледчы апытваў яе і мужа па даручэнні КДБ. Ён задаў некалькі фармальных пытаньняў, у тым ліку — якое дачыненне Андрэй Саньнікаў мае да сайтаў «Хартыя’97» і «Беларускі партызан». Ірына лічыць, што мэтай допыту было не знайсці новыя факты, а папярэдзіць журналістаў, каб тыя не займаліся пошукам матэрыялаў у справах, у якіх замяшаныя супрацоўнікі сілавых структур.

26 лютага сьледчы прыходзіў дадому да Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава, каб зняць паказанні, але яго не пусцілі ў кватэру. Крыху пазней правялі ператрус на кватэры шэф‑рэдактаркі «Народнай волі» Святланы Калінкінай. Носьбіты інфармацыі следчыя забралі з сабой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?