Генеральным праекціроўшчыкам канцэртнай залы дзіцячай філармоніі, якую збудуюць на плошчы Свабоды ў Мінску, з’яўляецца ТАА «Трайпл».

У Мінску пачаліся працы па ўзвядзенні нулявога цыкла фундамента будынка канцэртнай залы дзіцячай філармоніі. Вонкава будынак філармоніі будзе нагадваць Царкву Святога Духа, на падмурках якой і будуецца новы аб’ект. У эксплуатацыю філармонію маюць здаць у 2011 г., цягам гэтага году плануюць збудаваць «каробку» будынка. Абыдзецца будоўля прыблізна ў 20 млрд. рублёў.

Аўтарам праекта канцэртнай залы з’яўляецца архітэктар Сяргей Багласаў, які кіраваў аднаўленнем Мінскай гарадской ратушы. Замоўцам аб’екта выступае КУП «Мінская спадчына», генеральным праекціроўшчыкам — ТАА «Трайпл», генеральным падрадчыкам — ААТ «Будтрэст №1».

СП, паводле БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Дзіцячая філармонія а-la Царква Святога Духа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0