Кампанія Nissan Motor паведаміла ў сераду пра тое, што з‑за выяўленых няспраўнасцей яна адклікае амаль 540 тыс. сваіх аўтамабіляў.

У асноўным, гэта тычыцца аўтамабіляў, вырабленых у Злучаных Штатах, аднак гэтая мера закране і такія краіны як Канада, Мексіка, дзяржавы Блізкага Усходу, Тайвань.

Будуць адкліканы і аўтамабілі з Расіі і, магчыма, Беларусі.

Непаладкі тычацца дэфектаў педалі газу.

Адкліканы павінны быць аўтамабілі марак Titan, Armada, Infiniti і Quest.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?