Паводле звестак БелаПАН, супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымалі старшага следчага па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Беларусі Святлану Байкову.
У Генпракуратуры пацвердзілі гэтую інфармацыю, аднак ад іншых каментарыяў адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што крымінальную справу ў дачыненні да Байковай вядзе КДБ.
У камітэце атрымаць каментар пакуль не ўдалося.
Што ставяць у віну работніку Генпракуратуры, невядома.
Святлана Байкова расследавала крымінальную справу ў дачыненні да былога дырэктара дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, а раней кіраўніка КДБ па Брэсцкай вобласці Анатоля Грамовіча.
Болей пра Байкову ў артыкуле Ежедневника





