Славацкі парламент сёння замацаваў спецыяльным законам патрыятызм у якасці грамадзянскага абавязку. Ад гэтага часу кожны панядзелак навучанне ў школах краіны будзе пачынацца са спеваў нацыянальнага гімну, яго выкананнем будуць адкрывацца спартыўныя спаборніцтвы, паседжанні органаў дзяржаўнага і мясцовага самакіравання, грамадскія сходы і мітынгі, чыноўнікі павінныя будуць прымаць прысягу на вернасць Славакіі.
Ініцыятарам закону, супраць якога галасавала апазіцыя, выступіла Славацкая нацыянальная партыя, якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю краіны.





