Моладзевая зборная Беларусі па футболе пад кіраўніцтвам трэнера Георгія Кандрацьева правяла таварыскі матч супраць расійскіх аднагодкаў.
Гульня праходзіла ў турэцкім Белеку, што пад Антальяй.

Нашы хлопцы аказаліся мацнейшымі за суперніка. Адзіны гол у другой палове гульні забіў мінскі «дынамавец» Дзмітры Рэкіш. Гэта ягоны чацвёрты гол за зборную.

Нагадаем, што заўтра таварыскую гульню ў Антальі правядзе і нацыянальная зборная. А 15:30 яна пачне мерацца сіламі з армянамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?