Такое рашэнне прыняў на сваім пасяджэнні 2 сакавіка прэзідыум Беларускага незалежніцкага блоку, паведаміў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Акцыя пачнецца 25 Сакавіка а 18-й гадзіне на пляцоўцы перад будынкам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, потым ходнікамі дэманстранты маюць прайсці да сквера імя Янкі Купалы.
У сераду ініцыятары збіраюцца падаць заяўку ў Мінгарвыканкам.





