Група французскіх каталікоў, якія працуюць у тэлекамунікацыйнай кампаніі, запусцілі платную «гарачую лінію», з дапамогай якой вернікі могуць пакаяцца ў грахах. Кошт хвіліны размовы складае 0,34 еўра.

Патэлефанаваўшы на «гарачую лінію» чалавеку прапаноўваюць націснуць кнопку «1», каб атрымаць кансультацыю наконт споведзі, «2», каб паспавядацца, і «3» — слухаць чужыя споведзі. Пры гэтым кліентаў папярэджваюць, што такім чынам можна спавядацца толькі ў дробных грахах. З сур’ёзнымі грахамі рэкамендуецца звяртацца да святара.

Кліенты лініі не атрымліваюць адпушчэння грахоў.

Асноўная мэта сэрвісу — даць людзям магчымасць прызнацца ў дробных грахах. З карыстальнікамі не размаўляюць жывыя аператары: тыя, хто тэлефануюць на лінію, могуць толькі паслухаць запісаныя на аўтаадказчык малітвы. Кліенты самі выбіраюць, змогуць іншыя людзі пачуць запіс іх споведзі або не.

Запуск «гарачай лініі» было прымеркаваны да пачатку Вялікага посту. За першы тыдзень сэрвісам скарысталіся некалькі сотняў чалавек. Большая частка сабраных такім чынам грошай ідзе на дабрачыннасць.

Французскія каталіцкія біскупы ўжо выпусцілі афіцыйную заяву, у якім гаворыцца, што Рымская каталіцкая царква не мае дачынення да гэтага сэрвісу. Біскупы заклікалі каталікоў не блытаць магчымасць пагаварыць з таямніцай сповездзі, якая патрабуе абавязковай прысутнасці святара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?