Пра асноўныя прычыны мужчынскай бясплоднасці вядома мала, хоць распаўсюджана яно гэтак жа, як бясплоднасць у жанчын.

Цяпер навукоўцы засяродзіліся на генетычных дэфектах, каб знайсці прычыны бясплоддзя. Гэтыя даследаванні не абавязкова скіраваныя на пошук спосабаў лекавання. Навукоўцы занепакоеныя тым, што мужчынская бясплоднасць, выкліканая генетыкай, можа быць прыкметай большай небяспекі для здароўя не толькі самога мужчыны, але і яго нашчадкаў.

Калі ген уплывае на нешта большае, чым бясплоднасць, гэта можа выклікаць і іншыя хваробы, якія перадаюцца ў спадчыну, лічыць Далорэс Лэмб, прафесар Медыцынскага каледжа ў Х'юстане, якая праводзіць даследаванні генетычнай сувязі паміж мужчынскай бясплоднасцю і іншымі хваробамі.

Даследаванні, праведзеныя доктарам Лэмб і яе калегамі, сведчаць пра тое, што ген, звязаны з мужчынскай бясплоднасцю, таксама звязаны з ракам тоўстай кішкі і яечак.
Найбольш частая прычына бясплоднасці мужчын – каля 42% выпадкаў – варыкоз машонкі, або варыкацэле, вылечная хвароба, якая можа прывесці да зніжэння выпрацоўкі спермы.

Іншай распаўсюджанай прычынай бяспложднасці з’яўляецца непраходнасць у мужчынскіх палавых органах, выкліканая, сярод іншага, прыроджанай хваробай або інфекцыяй.

Гарманальныя праблемы, якія некалькі гадоў таму даследчыкі лічылі адной з асноўных прычын бясплоднасці, дыягнастуюць толькі ў 1% выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?