Першы намеснік міністра ўнутраных справаў Алег Пякарскі пацвердзіў, што крымінальная справа на былога начальніка Гродзенскай абласной міліцыі Генадзя Хацько была заведзеная, у тым ліку, за незаконнае будаўніцтва катэджа.
«Цяпер мы не можа ўстанавіць дакладна месца знаходжання генерала», — сказаў А.Пякарскі. На ягоную думку, не выключана, што Хацько цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі. І ягонае з’яўленне дапамагло б следству. «Заведзеная крымінальная справа — гэта яшчэ не значыць злачынства. Усё павінен вырашыць суд», — сказаў намеснік міністра.
Паводле Пекарскага, апошнім часам генерал Хацько знаходзіўся ў падаўленым стане. «Ён доўгі час адпрацаваў у органах міліцыі. Шмат зрабіў для дзяржавы», — сказаў спадар Пякарскі.





