Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльазіза Бутэфліку з днём нараджэння. Бутэфліка нарадзіўся 2 сакавіка 1957 г.
А вось інфармацыі пра тое, што ён павіншаваў прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайце з днём народзінаў, які яна святкавала 1 сакавіка, на яго сайце няма.
Між тым учора, 1 сакавіка, Лукашэнка павіншаваў Наталлю Камарову з нагоды абрання яе на пасаду губернатара Ханты‑Мансійскай аўтаномнай акругі. Учора Лукашэнка таксама выказаў спачуванні родным і блізкім расійскага актора Уладзіслава Галкіна.
Адначасова Лукашэнка не павіншаваў з 75-годдзем народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.





