Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

Паводле яго слоў, увечары 1 сакавіка работнікамі прадпрыемства падчас правядзення рэгламентных работ па ўстараненні наледзі быў пашкоджаны манометр на трубаправодзе рэсівера аміячна‑халадзільнай устаноўкі мясакамбіната.

«У выніку гэтага адбылася ўцечка 150 кг аміяку.

Сігнал пра здарэнне аўтаматычна паступіў з датчыкаў, што ўстаноўлена на камбінаце, на апаратна‑праграмны комплекс Бабруйскага падраздзялення МНС. Да прыбыцця супрацоўнікаў МНС абслуговы персанал эвакуяваў з будынка 15 рабочых. Пазней сем з іх звярнуліся па медыцынскую дапамогу. З дыягназам «інгаляцыйнае атручванне парамі аміяку» яны былі дастаўлены ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу для назірання», — сказаў Навіцкі.

Паводле яго слоў,

ва ўсіх зафіксавана лёгкая ступень атручвання парамі аміяку.

«У 23 гадзіны 14 хвілін 1 сакавіка аварыя была ліквідавана. Пасля гэтага супрацоўнікі МНС правялі неабходныя работы па асаджэнні пароў аміяку. У 1 гадзіну 20 хвілін работа на трубаправодзе рэсівера аміячна‑халадзільнай устаноўкі мясакамбіната была адноўлена», — адзначыў Навіцкі.

Ён паведаміў, што ў момант пашкоджання ў рэсіверы знаходзілася тры тоны аміяку, а ва ўсёй устаноўцы — 30 тон. «Створана камісія, якая расследуе прычыны аварыі», — сказаў прэс‑сакратар МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?