Фінальны матч Алімпіяды‑2010 паміж зборнымі ЗША і Канады ў Краіне кляновага ліста ў поўным аб’ёме ў прамым эфіры
паглядзела каля 16,6 мільёна чалавек,
паведамляе афіцыйны сайт НХЛ. Гэта складае прыкладна палову насельніцтва дзяржавы.
Часткова за гульнёй назірала 26,5 мільёна чалавек або 80%насельніцтва краіны.
У ЗША фінальны матч стаў самай папулярнай хакейнай трансляцыяй за апошнія 30 гадоў. Яе паглядзела 27,6 мільёна чалавек. Гэты паказчык саступае толькі паказу двух вырашальных для ЗША матчаў на Алімпійскіх гульнях у 1980 супраць зборных СССР і Фінляндыі.
Нагадаем, што Канада перамагла ў овертайме 3:2.





