Крыніца ў дэпартаменце замежных спраў кампаніі «Франк Мюлер» паведаміла, што чуткі пра магчымае звальненне ўсіх супрацоўнікаў мінскага завода гадзіннікаў беспадстаўныя.

Некалькі дзён таму ў беларускім інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што пасля змены ўласніка будуць звольненыя ўсе супрацоўнікі завода, старэйшыя за 35 гадоў.

Як кажуць у швейцарскай кампаніі, дамова з беларускім урадам насамрэч ужо падпісаная, але праз замінку з афіцыйнай публікацыяй акт аб прыватызацыі пакуль не ўступіў ў сілу.

У кантракце прадугледжваецца захаванне як мінімум 700 працоўных месцаў.
Цяпер на заводзе працуе каля 1000 чалавек. «Чуткі пра выбар рабочых выключна па ўзроставай прыкмеце не адпавядаюць рэчаіснасці», — каментуюць сітуацыю ў кампаніі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?