У офісе БНФ 28 лютага прайшоў арганізацыйны сход грамадзянаў, незадаволеных тым, што ў Беларусі будзе значна паднятае мыта на аўтамабілі. Яны прагаласавалі за стварэньне ініцыятыўнай групы, якая зоймецца зборам подпісаў за правядзенне агульнанацыянальнага рэферэндуму ў гэтым пытанні.

Кіраўнік Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч падтрымаў ідэю. Ён мяркуе, што Мытны саюз з Расеяй і Казахстанам замарудзіць мадэрнізацыю беларускай эканомікі. Барацьбу з вялікім мытам на аўто Аляксандр Мілінкевіч разглядае як частку барацьбы за еўрапейскі шлях развіцця Беларусі.

Ініцыятарам рэферэндуму трэ будзе зарэгістраваць ў Цэнтрвыбаркаме ініцыятыўную групу, а потым сабраць не меней за 450 тысяч подпісаў у падтрымку рэферэндуму, пры гэтым не меней як 30 тысяч ад кожнай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?