2 сакавіка а 17‑й гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 2‑гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выставы нацюрморта «Ціхае жыццё», прысвечанай 200‑годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага мастака І. Хруцкага.

Непераўзыдзеным майстрам нацюрморта 19 ст. быў Іван Хруцкі, памяці якога і прысвечана выстава «Ціхае жыццё». Яго эфектныя кампазіцыі, выпісаныя з ілюзорнай дакладнасцю, карысталіся вялікай папулярнасцю. У мастака было шмат паслядоўнікаў, што паспрыяла развіццю жанру нацюрморта. 200‑гадовы юбілей з дня нараджэння Івана Хруцкага ўключаны ў спіс памятных дат ЮНЕСКА.

На выставе будуць прадстаўлены жывапіс, графіка, фота, кераміка, батык. Удзел у ёй прымуць каля 60 мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі, Арменіі, Велікабрытаніі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Украіны, Францыі і інш.

Выстава будзе праходзіць у галерэях

«Ракурс», «Лабірынт» і «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і працягнецца да 15 красавіка.

Тэл. для даведак: 293‑27‑67, 293‑28‑23

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0