У апошнія дні зімы Беларусь застанецца пад уплывам вільготных і даволі цёплых паветраных мас, якія паступаюць з поўдня Еўропы,

паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Гэтай ноччу на ўсходзе краіны, а ўдзень у суботу, 27 лютага, па заходняй палове краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У начныя гадзіны ў многіх раёнах Беларусі, а днём месцамі захаваецца туман. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 5 градусаў марозу на ўсходзе да 1 градуса цяпла на захадзе, суботнім днём — ад нуля да 6 градусаў цяпла.

У нядзелю, 28 лютага, пад уплывам атмасфернага фронту, што сунецца з Заходняй Еўропы на нашу бацькаўшчыну, ноччу на значнай тэрыторыі краіны, а днём пераважна па ўсходняй палове пройдуць мокры снег і дождж. У асобных раёнах чакаюцца туманы і галалёд. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 3 градусаў да плюс 2 градусаў, днём — ад мінус 1 градуса па ўсходзе да плюс 6 градусаў па паўднёвым захадзе.

У першыя дні каляндарнай вясны ў Беларусі надвор’е абяцае быць сырым і ветраным.

У панядзелак, 1 сакавіка, атлантычны цыклон, што змяшчаецца праз скандынаўскія краіны на паўночны ўсход, прынясе ў многія раёны краіны мокры снег з дажджом. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ў ноч на панядзелак будзе вагацца ад мінус 2 градусаў да плюс 3 градусаў. Днём будзе нуль — шэсць градусаў цяпла.

Істотна не зменіцца тэмпературны фон 2 сакавіка. Пераважна па паўночнай палове Беларусі пройдзе мокры снег.

А вось да сярэдзіны першай тыдня вясны тэмпература зноў пачне паніжацца. На тэрыторыю Беларусі будуць ісці даволі халодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы,

і ў сераду на працягу сутак тэмпература паветра складзе ад мінус 5 градусаў па поўначы краіны да плюс 2 градусаў па поўдні.

У начныя гадзіны пры праясненнях паветра можа ахалодзіцца да мінус 7 градусаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?