Прыкладна а 14 гадзіне дня ў кватэру палітыка Андрэя Саннікава і ягонай жонкі журналісткі Ірыны Халіп прыходзіў следчы Партызанскага РУУС Аляксандр Пазняк.

Свой візіт следчы растлумачыў неабходнасцю правесці допыт, ён назваў Саннікава «каардынатарам сайта «Хартыя‑97».

«Ніякай павесткі ў яго не было. Я адмовіўся ў такіх умовах даваць нейкія паказанні.

Наколькі мне зразумела, гэта звязана з нейкай крымінальнай справе аб паклёпе ў Гомельскай вобласці. У якасці каго па ёй праходжу я абсалютна няясна», — кажа А.Саннікаў.

«Я звязваю гэта з уціскам на ўсё незалежнае, а найперш на незалежныя СМІ», — гаворыць палітык.

17 лютага адбыўся ператрус у рэдакцыі газеты «Народная волі». Таксама тады ж была дапытаная журналістка Марына Коктыш.

Як зазначала тады намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» Святлана Калінкіна напісала, што

гэта звязана з крымінальнай справе аб паклёпе на тагачаснага кіраўніка абласнога Гомельскага абласнога КДБ Івана Каржа.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?