Суддзя Маскоўскага раёна Мінска Алена Шылько вынесла прысуд царкве «Новае жыццё» паводле пазову камітэту аховы прыроды Мінгарвыканкама.

Царква павінна кампенсаваць нібыта ёю нанесеную шкоду навакольнаму асяроддзю памерам 263 мільёны рублёў, а таксама заплаціць за гэта штраф 8 мільёнаў 750 тысяч рублёў.

Пра гэта паведаміў юрыст царквы «Новае жыццё» Сяргей Луканін.

Сяргей Луканін адзначае, што камітэт аховы прыроды Мінгарвыканкама без ведама царквы і без сведак зрабіў пробы грунту на прылеглай да яе будынку тэрыторыі. Аналіз паказаў падвышанае ўтрыманне нафтапрадуктаў. Довады Луканіна, што да набыцця царквой будынка былога кароўніка побач знаходзілася несанкцыянаваная гарадская звалка, у тым ліку старых аўтамабіляў, суддзя таксама не прыняла да ведама.

Царква «Новае жыццё» збіраецца абскардзіць рашэнне суда ў адпаведных інстанцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?