За мінулыя суткі ў хуткую дапамогу Мінска звярнуліся 30 чалавек з галалёднымі траўмамі.
Пра гэта паведаміў галоўны лекар Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Эдуард Козыраў.
Паводле яго слоў, у асноўным людзі атрымлівалі ўдары, расцяжэнні, пераломы канечнасцей.
Пводле прагнозу Белгідраметэацэнтра, 22 лютага на дарогах краіны захаваецца галалёдзіца, ноччу па паўднёвым усходзе краіны — моцны мокры снег, месцамі чакаецца мяцеліца, наліпанне мокрага снегу, узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с.
0
0
0
0
0
0