Нават кіраўнік праўладнага Саюза пісьменнікаў не ўтрымаўся ад палітычнай алегорыі ў сваёй кнізе «Ілоты вар'яцтва». На гэты факт звяртае ўвагу пісьменніца Наталка Бабіна.

Я не прыхільніца пісьменніка Чаргінца, але згадваю тут ягоную кнігу дзеля цытаты са старонкі 426. З вуснаў іншаплянетніка, аднаго з персанажаў кнігі, чытаем (даю ў перакладзе на беларускую мову): «Слухайце, Мікалай Платонавіч, пазазямных цывілізацый многа. Усе яны, за выключэннем адной, жадаюць паступовага пашырэння сваіх ведаў, разьвіцця і ўдасканальвання дзеля аб’яднання цывілізацый. Але ёсць планета Лукшэйм, дзе жывуць істоты, якія з'яўляюцца спараджэннямі пекла. Усе яны складаюцца з атамаў зла, нянавісці і цемрашальства. Гэта ад іх сыходзяць такія заганы, як зайздрасць, подласць, і пад іх уплывам усё больш зямлян ператвараюцца ў нягоднікаў, падхалімаў, паклёпнікаў — разбуральнікаў і знішчальнікаў вашай цывілізацыі».

Такая цікавая назва планеты зла — Лукшэйм, адкуль яна ў кніжцы? Шчыра кажучы, першае і апошняе, што прыйшло ў галаву — гэта скарот ад двух прозвішчаў: «Лукашэнка—Шэйман». Цікавае і паходжанне слоўца ў назве кнігі — «ілоты». Так называлі земляробаў у старажытнай Спарце, якія былі напаўсвабоднымі, напаўрабамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?