Уведзеная Еўрасаюзам у лістападзе 2006 года забарона на правоз вадкасцей на борце самалётаў падоўжана да красавіка 2013 года.

Гэтае рашэнне прынята ў сувязі з затрымкай працэсу ўстаноўкі ў аэрапортах краін ЕС спецыяльных сканераў, якія дазваляюць вызначаць, ці ўтрымліваюць ёмістасці вадкую выбухоўку.

Новыя патрабаванні бяспекі, згодна з якімі пасажырам дазволена браць з сабой на борт самалёта

толькі ёмістасці, аб’ём якіх не перавышае 100 мілілітраў, распаўсюджваюцца на ўсе краіны ЕС, а таксама Ісландыю, Нарвегію і Швейцарыю.

Узмацненне патрабаванняў адбылося пасля прадухілення ў жніўні 2006 года паліцыяй Лондана серыі тэрактаў на авіярэйсах. Тэрарысты тады мелі намер пранесці на борт лайнераў вадкую выбухоўку ў пітных ёмістасцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?