Казахстан выступае супраць перагляду раней прынятых дакумэнтаў па фармаваньні Мытнага саюзу, заявіў 19 лютага казахскі прэм’ер-міністр Карым Масімаў на пасяджэньні ўраду.

«Мы паўтара месяца жывем у Мытным саюзе, ёсьць установачныя дакумэнты, якія зацьверджаны кіраўнікамі дзяржаў, ёсьць рамачны Мытны кодэкс, але цяпер узьнікае некаторае жаданьне рэвізаваць ужо прынятыя дакумэнты. Я хацеў сказаць: ніякіх рэвізій прынятых рашэньняў быць не павінна», — цытуе Масімава РІА Новости.

Ён падкрэсьліў, што прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў «даў вельмі дакладнае даручэньне: нам трэба вельмі дакладна тут трымаць сваю пазыцыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?